ПРАГРАМА:
15.06/2025
11:45 –
12:00
РЭГІСТРАЦЫЯ: КАВА І ПРЫСМАКІ
12:00 –
12:15
Прывітальнае слова
Крыстафер Форст (FES Belarus), Леся Руднік (ЦНІ)
12:15 –
13:15
Што нам прынеслі апошнія пяць гадоў. Дэбаты
Дэмакратычны рух прайшоў супярэчлівыя пяць гадоў. На дэбатах паспрабуем вызначыцца, як ацэньваць гэты час, чаго мы дасягнулі, якія памылкі былі зробленыя і ці зробленыя з іх высновы.
Выступоўцы: Франак Вячорка і Аліна Харысава vs Андрэй Ягораў і Лізавета Пракопчык
Мадэрацыя: Леся Руднік (ЦНІ)
13:15 –
13:30
Кава паўза
13:30 –
14:30
Ці верыць Захад у еўрапейскую Беларусь. Панэльная дыскусія
Інтарэс Захаду да Беларусі заўсёды быў невялікі, а з ростам канфліктаў у міжнароднай палітыцы зменшыўся яшчэ больш. На панэльнай дыскусіі абмяркуем ці верыць Захад у еўрапейскую будучыню, або ўспрымае Беларусь як частку ўплыву Расіі, а таксама ці можам мы ўплываць на гэтыя перакананні.
Выступоўцы: Крыстафер Форст, Еннэс дэ Моль, Ольга Неманежына, іншыя міжнародныя эксперты і эксперткі будуць аб’яўлены
пазней.
Мадэрацыя: Рыгор Астапеня (ЦНІ)
14:30 –
14:45
Кава паўза
14:45 –
15:30
Як новае пакаленне бачыць наступную Беларусь. Серыя кароткіх выступаў
У серыі натхняльных выступаў новае пакаленне лідарак і лідараў падзеліцца візіямі будучыні нашай краіны.
Выступоўцы: найлепшыя выпускніцы і выпускнікі Акадэміі новай беларускай дыпламатыі
мінулых гадоў.
Мадэрацыя: Павел Мацукевіч (ЦНІ)
15:30 –
15:45
Кава паўза
15:45 –
16:45
2030. Што чакаць ад новай пяцігодкі
На фінальнай дыскусіі абмяркуем, якія магчымасці хаваюцца ў бліжэйшых пяці гадах, да чаго можа прывесці трансфармацыя беларускага палітычнага поля і як да гэтага рыхтавацца.
Выступоўцы: Арцём Шрайбман, Вольга Лойка, Аліна Коўшык, Філіп Біканаў
Мадэрацыя: Антон Раднянкоў (ЦНІ)
16:45
Развітальнае слова і фуршэт
Антон Раднянкоў (ЦНІ)